Масавая ўборка збожжавых на Бераставіччыне працягваецца. Кіпіць работа на ўрадлівай хлебнай ніве, магутныя машыны адвозяць каштоўны груз на зернесушыльныя комплексы. Уборка рапса ўжо завяршылася, а зараз ва ўсіх гаспадарках стараюцца напоўніць своечасова падрыхтаваныя засекі “залатым запасам”. З кожным днём цяжэе жніўная скарбонка земляробаў. А ў аграфірме “Стары Дворац” на полі прыцягвае вока незвычайны камбайн яркага блакітнага колеру. Польскія “Бізоны” ўжо сталі рэдкасцю, яны саступілі месца новым імпартным і айчынным прыгажунам.